Стваральнікі культурных каштоўнасцяў, захавальнікі духоўнай спадчыны і даследчыкі нацыянальных традыцый нашага народа - у краіне іх каля 60 тысяч. Напярэдадні прафесійнага свята ў Тэатры кінаакцёра прайшла ўрачыстая цырымонія, якая срэзюмавала намаганні дзеячаў за год. Самыя яркія прадстаўнікі галіны з усіх рэгіёнаў краіны з'ехаліся ў Мінск. Музыкантаў, мастакоў, супрацоўнікаў музейнай, тэатральнай і кінасферы, адукацыйных устаноў у галіне культуры ўшаноўвалі ад імя Міністэрства культуры і Адміністрацыі Прэзідэнта. Са сцэны прагучала віншаванне ад імя Кіраўніка дзяржавы.

Юрый Бондар,  Міністр культуры Рэспублікі Беларусь: "Дзякуючы тым людзям, якія працуюць у галіне культуры, дзякуючы сістэмнай падтрымцы дзяржавы нашых ініцыятыў, удалося рэалізаваць абсалютна ўсе планы, якія мы вызначалі на гэты год. Увесь свет накрыла хваля эмоцый, звязаных з пандэміяй, спыняліся паказы фільмаў, спынялася праца тэатраў, мы зрабілі невялікія прамежкі ў нашай працы, выкарысталі гэты час вельмі рацыянальна".